Уцекачоў з ваўкавыскай калоніі затрымалі
Іх злавілі 19 чэрвеня каля 11.30 у Шчучынскім раёне Гродзеншчыны.
Па словах супрацоўнікаў міліцыі, якія перадае БЕЛТА, затрымаць уцекачоў дапамаглі паведамленні ад грамадзян, якія актыўна паступалі ў міліцыю.
Нагадаем, 15 чэрвеня з ваўкавыскай папраўчай калоніі №11 збеглі тры зняволеныя — Юрый Багачоў, Аляксандр Купрыновіч ды Іван Арбачаўскас. Асуджаныя карысталіся правам перамяшчэння без канвою і суправаджэння.
Фота — БЕЛТА