Уцекачоў з ваўкавыскай калоніі знайшоў у лесе службовы сабака (відэа)
Затрыманне адбылося 19 чэрвеня ў Шчучынскім раёне. "Наводку" міліцыянты атрымалі ад мясцовага насельніцтва, якое заўважыла трох невядомых.
Раён быў ачэплены міліцыяй і вайскоўцамі ўнутраных войскаў. Далей на след уцекачоў навёў службовы сабака. Падчас затрымання зняволеныя не аказвалі супраціўлення, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, 15 чэрвеня з ваўкавыскай папраўчай калоніі №11 збеглі трое зняволеных — Юрый Багачоў, Аляксандр Купрыновіч ды Іван Арбачаўскас. Асуджаныя карысталіся правам перамяшчэння без канвою і суправаджэння. Цяпер высвятляюцца матывы іх учынка.