Удзельнікі шэсця ў Магілёве апрануць вопратку са смецця
Акцыя пройдзе ў горадзе ў суботу, пачатак у 17.30 каля Тэхнапарку. Людзі пройдуць адтуль да Савецкай плошчы.
Далучыцца да калоны зможа кожны жадаючы, які зробіць свой касцюм з кардона, пластыка або фальгі.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", арганізуе незвычайнае шэсце арт-праект "ВМесте". Яго ўдзельнікі падгледзелі ідэю ў пецярбуржцаў. Галоўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу жыхароў горада да таго, што яны выкідаюць, і што робіць смецце з Магілёвам.