Удзельніку "Чарнобыльскага шляху" забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
Пад такія санкцыі трапіў грамадзянін Расіі Уладзімір Новікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", 11 траўня актывіст выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях" 26 красавіка.
Новікава сустракаў ягоны дзядуля, які жыве ў Мінску, і грамадскія актывісты. Аднак Уладзіміра сілай пасадзілі ў аўтамабіль, ён паспеў толькі крыкнуць, што яго вязуць на вакзал.
Рзгляд касацыйнай скаргі на арышт адбудзецца ў адсутнасць Уладзіміра Новікава.
Фота — spring96.org