Удзень у чацвер у Беларусі будзе без ападкаў
Днём прагназуецца 2-8 градусаў вышэй за нуль
Воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў чацвер, 11 лістапада, паведамляюць сіноптыкі.
Толькі раніцай і днём па поўначы краіны часам пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні, умераны, 4-9 м/с.
Тэмпература паветра па рэспубліцы ноччу складзе ад -4 да +2 градусаў. Днём прагназуецца 2-8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца да 10 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.