Уга Чавеса пасмяротна прызналі журналістам

Праўда, журналістыкай Чавес не займаўся. Але сябры журы, якое прысуджала ўзнагароду, заявілі, што памерлы прэзідэнт атрымаў прэмію "за сваю ролю ў барацьбе з хлуснёй і маніпуляцыямі ў сродках масавай інфармацыі", перадае ВВС.



Нагадаем, што Чавес сканаў сёлета ў сакавіку. У гады свайго прэзідэнцтва ён штотыдзень удзельнічаў у тэле- і радыёперадачах, падчас якіх тлумачыў свае рашэнні і заклікаў грамадзян тэлефанаваць і задаваць яму пытанні, якія іх хвалююць.



У той жа час урад Чавеса неаднаразова крытыкавалі за абмежаванне свабоды слова. Так, у 2010 годзе ўлады спынілі трансляцыю шасці апазіцыйных каналаў за парушэнне закона аб распаўсюдзе ўрадавых матэрыялаў.



А ў 2011 годзе ўрад Венесуэлы запатрабаваў ад прыватнай тэлекампаніі Televen спыніць трансляцыю калумбійскага серыяла Chepe Fortuna. У аднаго з герояў фільма быў сабака па мянушцы Уга.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі