У Мінску будуюць памятны знак Уга Чавэсу

Памятны знак адкрыюць ужо ў верасні, паведамляе БелТА. Ён чакана размесціцца ў парку імя памерлага венесуэльскага лідэра, які знаходзіцца ў мікрараёне Каменная Горка ў межах вуліц Казіміраўскай, Калеснікава, Лідскай і Каменнагорскай. Працы па стварэнні кампазіцыі завершацца ўжо на гэтым тыдні.

Знак выкананы ў выглядзе двухузроўневай акружнасці. Да яго вядуць тры пешаходныя дарожкі. У цэнтры пляцоўкі, якую ў далейшым будуць выкарыстоўваць для правядзення розных ўрачыстых цырымоній, усталяваны гранітны камень з таблічкай. За ім размясціліся два флагштока, дзе будуць лунаць сцягі Беларусі і Венесуэлы.

Вакол кампазіцыі высаджаныя клумбы кветак і кусты барбарыса. На верхнім узроўні неўзабаве з'явіцца алея з 16 туй. Да верхняга ўзроўню пляцоўкі вядзе лесвіца з пандусамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Непадалёк ад памятнага аб'екта ўстаноўленыя лавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі