Прэзідэнт Венесуэлы Мадура прызнаўся, што начуе ля магілы Чавеса

Па словах Мадуры, ён шмат разоў прыходзіў у будынак музея ўвечары і заставаўся там спаць. Часам, заявіў прэзідэнт, разам з ім да саркафага Чавеса прыходзілі спаць і яго набліжаныя, паведамляе lenta.ru.

Мадура не ўпершыню распавядае аб сваім адмысловым стаўленні да Чавеса. Так, у красавіку ён заяўляў, што нябожчык прэзідэнт з'явіўся яму ў выглядзе птушкі падчас малітвы і блаславіў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. У чэрвені Мадура зрабіў аналагічную заяву, адзначыўшы, што на гэты раз Чавес ў вобразе птушкі ўхваляў яго працу.

Нагадаем, што Уга Чавес, які кіраваў Венесуэлай на працягу 14 гадоў, памёр ад раку ў сакавіку 2013 года. Першапачаткова яго цела планавалася забальзамаваць і выставіць у маўзалеі, аднак затым было прынята рашэнне пахаваць экс-прэзідэнта ў Музеі рэвалюцыі ў саркафагу з чорнага мармуру.

Фота Leo Ramirez / AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі