Фотафакт: у Венесуэле пратэстоўцы спалілі дом Уга Чавеса
У Венесуэле ў горадзе Сабанета пратэстоўцы спалілі дом Уга Чавеса, былога прэзідэнта гэтай краіны (па іншай версіі, ён быў толькі падпалены і цалкам разрабаваны). Фота з’явілася ў Twitter. Вядома, што ў гэтым будынку Чавес правёў дзяцінства.
У Венесуэле другі месяц працягваюцца масавыя дэманстрацыі супраць рашэння Вярхоўнага суда, які абмежаваў уладу апазіцыйнай Нацыянальнай асамблеі. Адбываюцца сутыкненні з паліцыяй і нацыянальнай гвардыяй, загінула да 50 чалавек.
Фота: Reuters