Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на 1 мільярд долараў

Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на 1 мільярд долараў

Украіна арыштавала актывы Расіі і Беларусі на 30 мільярдаў грывень – гэта каля 1 мільярда долараў. Такую лічбу назваў дырэктар бюро эканамічнай бяспекі краіны Вадзім Мельнік.

"У першую чаргу гэтыя актывы не павінны працаваць на краіну-агрэсара. Па-другое, яны павінны належаць Украіне і прыносіць карысць нашай дзяржаве. Вагоны павінны ажыццяўляць перавозкі па ўкраінскай чыгунцы, таварна-матэрыяльныя каштоўнасці — выкарыстоўвацца для аднаўлення разбураных населеных пунктаў, сродкі і аўтамабілі — перадавацца на патрэбы ЗСУ", – сказаў ён.

Арыштаваныя 17 800 вагонаў, больш за 16 аўтамабіляў і спецтэхнікі ды іншыя актывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі