Украіна атакавалаа расійскую нафтабазу, гэта адаб’ецца на Беларусі
Вынік атакі на нафтабазу на Смаленшчыне
Украінскія дроны атакавалі расійскую нафтабазу “Лукойл” у Кардымава на Смаленшчыне. Наступствы гэтага могуць адчуць і беларусы.
Гэтая нафтабаза — “перавалачны вузел” для беларускіх НПЗ. Тут Беларусь бярэ сыравіну для наступнай перапрацоўкі, а назад адпраўляе гатовыя нафтапрадукты.
Атаку на базу пацвердзілі і ЗСУ, і афіцыйныя ўлады Смаленскай вобласці. Губернатар Смленшчыны Васілій Анохін кажа пра “спробу атакі ўкраінскіх БПЛА на аб'ект паліўна-энергетычнага комплексу”.
“У выніку працы сіл СПА лятальныя апараты былі збітыя. Аднак у выніку падзення абломкаў адбылося ўзгаранне ёмістасці з гаруча-змазачнымі матэрыяламі”, — дадае Анохін.
Дакладны масштаб праблемаў невядомы. Але наступствамі гэтай атакі для Беларусі могуць стаць цяжкасці з адпраўкай бензіну ў Расію. Можна разглядаць два варыянты развіцця падзей: або Беларусь скароціць вытворчасць, або больш бензіна застанецца ўнутры краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.