Украіна атрымала ад ЕС яшчэ 4,2 млрд еўра
Украіна, жнівень 2024-га
Украіна атрымала ад ЕС яшчэ 4,2 млрд еўра. Пра гэта 13 жніўня паведаміў украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, гэтая дапамога прадастаўлена ў рамках праграмы Ukraine Facility, піша hromadske.ua.
Атрыманыя ад Еўрасаюза сродкі ўрад накіруе на сацыяльныя праграмы, гуманітарную сферу і іншыя важныя бюджэтныя праграмы. Да канца 2024 года чакаецца чарговы транш. Сёлета ЕС ужо прадаставіў Украіне больш за 12 млрд еўра бюджэтнай падтрымкі.
Праграма Ukraine Facility прадугледжвае фінансавую дапамогу Еўрасаюза Украіне на працягу 2024-2027 гадоў у памеры 50 млрд еўра. З гэтай сумы 39 мільярдаў еўра накіруюцца ў дзяржбюджэт для ўзмацнення макрафінансавай стабільнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.