Украіна будзе працягваць ўзводзіць абарончыя збудаванні на мяжы з Беларуссю
Беларуска-ўкраінская мяжа
Украіна будзе узводзіць абарончыя збудаванні ад Данбаса да Заходняй Украіны. Пра гэта ў вечаровым відэазвароце ў чацвер заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, на нарадзе абмяркоўвалася пабудова фартыфікацый на ўсіх асноўных напрамках — найперш на Аўдзееўскім і Мар'інскім, а таксама на Купянскім, у Запарожскай і Херсонскай абласцях. Акрамя таго, фартыфікацыйныя збудаванні будуць будавацца па ўсёй мяжы з РФ і Беларуссю.
З 2022-га Украіна ўмацоўвае ахову мяжы з Беларуссю. Цяпер жа з'явяцца яшчэ больш сур'ёзныя фартыфікацыйныя збудаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.