Украіна і Расія абмяняліся мінулай ноччу сур'ёзнымі ўдарамі

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы атакі ў Кіеве / @uniannet

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы атакі ў Кіеве / @uniannet

Мінулай ноччу Расія перажыла сур'ёзную атаку беспілотнікаў. Каля паўночы серыя выбухаў прагрымела ў Пскове. Быў атакаваны аэрапорт, кажа пскоўскі губернатар Міхаіл Вядзернікаў. Важна адзначыць, што Міжнародны аэрапорт Пскова — гэта аэрадром сумеснага базавання, які падпарадкоўваецца Міністэрству абароны Расіі. Там дыслакуецца 334-ы авіяцыйны полк. У выніку атакі былі пашкоджаныя чатыры транспартныя самалёты Іл-76, два з іх загарэліся, паведамляе ТАСС. Некалькі транспартнікаў паспелі "адвесці" з аэрадрома, піша "Пскоўская губерня". Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што ахвяр няма. Але да чацвярга аэрапорт закрылі.

Акрамя таго, паводле звестак "Пскоўскай губерні", гэтай ноччу гарэла вайсковая частка 64 044, гэта 2-я брыгада спецназа ГРУ. Адзначым, што ад Украіны да Пскова каля 700 км, калі ляцець па прамой праз Беларусь.

Беспілотнікі мінулай ноччу таксама збівалі пад Масквой і ў Бранскай вобласці. Бранскі губернатар Аляксандр Багамаз паведаміў, што былі збітыя тры дроны, ахвяр няма. Але Baza піша, што пасля падзення беспілотніка пачаўся пажар на тэрыторыі завода "Крэмній ЭЛ". Гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі. Прадукцыя прадпрыемства ідзе і на патрэбы Мінабароны. Завод абслугоўвае канцэрны "Алмаз-Антэй" і "Аэракасмічнае абсталяванне", робіць дэталі для сістэм СПА "Панцыр" і ракетных комплексаў "Іскандэр". Пазней стала вядома і пра іншыя надзвычайныя здарэнні ў Бранску: пра "хлапок" у будынку Следчага камітэта, дзе апынуліся "выбітыя вокны, пацярпелых няма". А яшчэ беспілотнікі спрабавалі атакаваць тэлевежу, паведаміў раніцай Багамаз.

Пра атаку беспілотнікаў пісаў ноччу і кіраўнік акупацыйных уладаў Севастопаля Міхаіл Разважаеў. "На дадзены момант дакладнай інфармацыі аб колькасці і тыпе знішчаных мэтаў няма", — паведаміў ён пазней. Аб барацьбе з беспілотнікамі гэтай ноччу паведамлялі і ў іншых рэгіёнах Расіі.

Украина и Россия обменялись минувшей ночью серьезными ударами
Месца падзення беспілотніка ў Падмаскоўі / @bazabazon

Масіраваную камбінаваную атаку перажыў гэтай ноччу і Кіеў. Расіяне выкарыстоўвалі і беспілотнікі, і ракеты. Вядома пра двух загінулых. Гэта ахоўнікі прадпрыемства, на тэрыторыю якога зваліліся абломкі ракеты. Яшчэ некалькі чалавек пацярпелі. "Такога магутнага нападу Кіеў не адчуваў з вясны", — паведамілі ў Кіеўскай ваеннай адміністрацыі. Спачатку ішлі дроны, яны ляцелі з розных напрамкаў, а затым на Кіеў ўпалі ракеты, запушчаныя з бартоў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС. 

У Кіеўскай адміністрацыі кажуць, што "у цэлым, сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны было знішчана больш за 20 варожых мэтаў (дакладную колькасць, а таксама тып ракет і БпЛА афіцыйна апублікуюць паветраныя сілы)". З-за абломкаў ракет паўсталі разбурэнні і пажары ў Шаўчэнкаўскім і Дарніцкім раёнах украінскай сталіцы. Сярод іншага пацярпеў гандлёвы цэнтр, гарэў і жылы дом.

Украина и Россия обменялись минувшей ночью серьезными ударами
Пажар у гандлёвым цэнтры "Ашан" у Кіеве / @uniannet
Украина и Россия обменялись минувшей ночью серьезными ударами
У выніку начной атакі на Кіеў пацярпеў і жылы дом / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі