Украіна і Расія агучылі ўмовы, пры якіх могуць пачацца перамовы пра перамір'е
Украіна і Расія агучылі ўмовы, пры якіх могуць пачацца перамовы пра перамір'е. Але ёсць нюанс. І тая, і іншая краіна згодная на перамовы толькі пасля паразы свайго суперніка.
"Расійскія войскі мусяць пакінуць нашую краіну", — такое патрабаванне для пачатку перамоваў агучыў дарадца Офіса прэзідэнта Украіну Аляксей Арастовіч. Вярнуць Крым і адкаціцца на межы 2014 года — гэта для Пуціна раўназначна паразе ў вайне, якую ён развязаў 8 гадоў таму.
Капітуляцыя Украіны, "якаснае скарачэнне ўкраінскіх Узброеных сіл" і яе "дэнацыфікацыя". Пасля гэтага магчымасць перамоваў гатовая "абмяркоўваць" Расія, заявіў старшыня камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Леанід Слуцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.