Украіна кампенсавала "Белавіі" грошы за прымусовае вяртанне самалёта ў Кіеў

Украіна кампенсавала "Белавіі" грошы за прымусовае вяртанне самалёта ў Кіеў

"Белавія" дамовілася з Украінай наконт кампенсацыі за прымусовае вяртанне самалёта ў Кіеў. Пра гэта 7 лютага гендырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў распавёў агенцтву БелаПАН.

Па словах Гусарава, рашэнне адпавядае і беларускаму, і ўкраінскаму заканадаўству. Памер кампенсацыі гендырэктар не назваў. Ён паведаміў, што гаворка ідзе пра тую суму, якую раней беларускі бок выстаўляў Украіне. Гендырэктар "Белавіі" дадаў, што пытанне закрытае.

Здарэнне з беларускім самалётам "Боінг 737-800" адбылося 21 кастрычніка 2016 года. Ён вылецеў з кіеўскага аэрапорта Жуляны ў Мінск, але быў вернуты ў аэрапорт па патрабаванні Службы бяспекі Украіны. Дыспетчар заявіў экіпажу, што пры невыкананнія каманды ў паветра могуць узняць баявую авіяцыю. Пасля вяртання ўкраінскія праваахоўнікі знялі з рэйса аднаго з пасажыраў. Пасля праверкі яго адпусцілі, і ён адправіўся ў Беларусь наступным рэйсам.

Беларускі бок выказаў абурэнне тым, што Украіна пагражала баявой авіяцыяй. 10 лістапада ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам прынёс прабачэнні за здарэнне з самалётам "Белавія" і паведаміў, што вінаватых пакаралі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі