Украіна можа ўвесці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19
За апошні тыдзень колькасць новых заражэнняў у краіне вырасла на 68% / РБК-Украина
Ва Украіне не выключана магчымасць абавязковай вакцынацыі ад каранавіруса, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Віктар Ляшко ў эфіры тэлеканала ICTV.
Больш за 99% смерцяў ад наступстваў каранавіруса ва Украіне фіксуецца сярод тых, хто не быў вакцынаваны, адзначыў міністр.
Міністэрства аховы здароўя таксама прапрацоўвае пытанне пра вакцынацыю сярод падлеткаў, пачынаючы з 12 гадоў.
У аўторак улады Украіны разгледзяць пытанне аб увядзенні жоўтага эпідэмічнага ўзроўню на ўсёй тэрыторыі краіны з 22 верасня.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошні тыдзень колькасць новых Covid-выпадкаў ўзрасла на 68%, а шпіталізацыі — на 51%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.