Украіна пракаментавала планы Беларусі перакінуць войскі да мяжы

Кіеў

Кіеў

Планы перакінуць беларускія войскі да ўкраінскай мяжы затуляюць намер Аляксандра Лукашэнкі адцягнуць уваагу ВСУ на гэты кірунак, мяркуюць у Радзе наўіянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА).

"Сцягванне ўзбраенняў з боку Беларусі да памежжа — гэта спроба дапамагчы Пуціну і адцягнуць увагу ўкраінскага камандавання на гэты кірунак", — піша ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі РНБА Андрэй Каваленка.

Ён дадае, што, на яго погляд, "Лукашэнка можа прагназаваць наступствы любых правакацый".

Беларусь перакіне ў памежныя з Украінай рэгіёны рэактыўныя сістэмы "Паланэз" і комплексы "Іскандэр", вынікае з заявы міністра абароны Віктара Хрэніна. Таксама ў бок мяжы будуць перакінутыя воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных і ракетных войскаў. На гэтых кірунках таксама плануюць "нарасціць сілы і сродкі зенітна-ракетных, радыётэхнічных войскаў і авіяцыі".

Даручэнне аб перакідцы войскаў аддаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння раніцай ён заявіў, што ўначы над Беларуссю нібыта збілі беспілотнікі, якія ляцелі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі