Украіна ратыфікавала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда
Ратыфікаваная важная міжнародная дамова
21 жніўня Вярхоўная рада Украіны ратыфікавала Рымскі статут. "За" прагаласаваў 281 дэпутат, піша hromadske.ua. Цяпер наша паўднёвая суседка з'яўляецца паўнапраўнай удзельніцай Міжнароднага крымінальнага суда. Гэта азначае не толькі шырэйшыя магчымасці па расследаванні расійскіх вайсковых злачынстваў (суд у Гаазе ўжо расследуе такія справы, выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна), але і ў справе выкрадання дзяцей з акупаваных тэрыторый, да чаго мае дачыненне Аляксандр Лукашэнка і яго чыноўнікі.
Акрамя таго, міжнародная супольнасць прызнае Украіну ў межах 1991 года — пад юрысдыкцыяй МКС будзе і Крым.
Адпаведныя законапраекты ў Вярхоўную Раду ўнёс украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паўнавартаснае далучэнне да МКС было адной з умоў уступлення Украіны ў Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.