Украіна збіраецца дэпартаваць у РБ 31-гадовага беларуса

Беларуса знайшлі ў гарах (ілюстрацыйнае фота)

Беларуса знайшлі ў гарах (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Украіна збіраецца прымусова дэпартаваць у Беларусь 31-гадовага беларуса. Яго знайшлі ў адным з населеных пунктаў у гарах у Івана-Франкоўскай вобласці. Як паведамляе Дзяржаўная міграцыйная службы Украіны, мужчына "страціў якія-небудзь законныя падставы для далейшага знаходжання ва Украіне".

Беларуса збіраюцца дэпартаваць праз гуманітарны калідор на мяжы ў Брэсцкай вобласці. А пакуль яго адправілі ў Валынскі пункт часовага знаходжання замежнікаў і асоб без грамадзянства. Там жа знаходзіцца 45-гадовы беларус, які летась праз балоты ўцёк з Беларусі ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі