Украінцы затрымалі на мяжы з Беларуссю расіяніна з пісталетам "ТТ"

Як паведамляе УНІАН, мужчыну з пісталетам спынілі супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы Украіны сумесна з мытнікамі. На аўтамабіль "УАЗ", на якім ён ехаў, "спрацаваў" службовы сабака. Падчас агляду салона машыны знайшлі пісталет "ТТ" і патроны. Праваахоўнікі высвятляюць, з якой мэтай расіянін вёз зброю.



На жаль, адкуль ехаў затрыманы (у Беларусь ці з Беларусі), не паведамляецца.



Нагадаем, сёння ў паўночным Крыме ўкраінскія вайскоўцы затрымалі ўзброенага чачэнца-расійскага вайскоўца. Высветлілася, што ён з'яўляецца супрацоўнікам ваеннай разведкі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі