Украіне ўпершыню перададуць канфіскаваныя расійскія актывы

Акрамя маёмасці расійскіх алігархаў, заходнія краіны замарозілі каля $300 млрд золатавалютных рэзерваў Расіі. Можа, калісці яны пяройдуць Украіне / Reuters
Акрамя маёмасці расійскіх алігархаў, заходнія краіны замарозілі каля $300 млрд золатавалютных рэзерваў Расіі. Можа, калісці яны пяройдуць Украіне / Reuters

ЗША перададуць Украіне $5,4 млн, якія канфіскаваныя ў заснавальніка медыя "Царград" Канстанціна Малафеева.

Я абвяшчаю, што санкцыянаваў першую ў гісторыі перадачу канфіскаваных расійскіх актываў для выкарыстання ва Украіне, — кажа генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарланд. — Канфіскаваныя сродкі далей будуць перададзеныя Дзярждэпартаменту для падтрымкі народа Украіны. Расійскія вайсковыя злачынцы не знойдуць прытулку ў ЗША.

Грошы пойдуць на аднаўленне краіны, адзначае генпракурор Украіны Андрэй Косцін.

Сродкі Малафеева былі арыштаваныя, калі ён спрабаваў перавесці іх партнёру ў абыход санкцый. Яны захоўваліся ў дэнверскім Sunflower Bank (ЗША).

Малафееў трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША і Канады ў 2014 годзе. Прычынай стала тое, што ён "цесна звязаны з украінскімі сепаратыстамі ва Усходняй Украіне і Крыме", "зрабіў шэраг публічных заяў у падтрымку анэксіі Крыма і далучэння Украіны да Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі