Украінка Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч (фота)

Украінка Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч (фота)

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расіі, перадала праз дыпламатаў Украіны ў Беларусі сваю кнігу беларускай пісьменніцы, Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. "Беларусцы ад украінкі, — напісала Саўчанка на кнізе. — Любіце свой народ, сваю Бацькаўшчыну, людзей і заставайцеся Чалавекам. На маю думку якраз гэта ў нас агульнае. З павагай да вашай творчасці, вашай пазіцыі і да вас. Надзея Саўчанка, турма, г. Новачаркаск, Растоўская вобл., Расія. 20.X.2015 г."

Нагадаем, Надзеі Саўчанцы 34 гады. Яна — афіцэр украінскага войска. У чэрвені 2014-га, як добраахвотніца, удзельнічала ў баях супраць баевікоў у складзе батальёна "Айдар", трапіла ў палон пад Луганскам. Саўчанка сцвярджае, што яе перадалі расійскім спецслужбам, расійскі бок — што яна сама нелегальна патрапіла ў Расію. Яе абвінавачваюць таксама ў гібелі 17 чэрвеня 2014-га каля Луганска пад абстрэлам расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына (нібыта, украінка карэктавала мінамётны абстрэл). Саўчанка гэта абвяргае. Украінку судзяць у горадзе Данецк Растоўскай вобласці Расіі.

Фота: Facebook і ria.ru  

Украінка Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч (фота)
Украінка Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі