Украінскае войска атрымае грузавік беларускага прадпрыемства

Яго кошт ацэньваецца на 135 тысяч долараў

Яго кошт ацэньваецца на 135 тысяч долараў / portal.lviv.ua

Украінскае войска атрымае грузавік беларускага прадпрыемства. Суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб перадачы арыштаванай маёмасці ў даход дзяржавы, паведамляе portal.lviv.ua.

Грузавік Volvo з фургонам-рэфрыжэратарам, які належыць юрыдычнай асобе з РБ, знаходзіўся на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Львоўскай вобласці. У яго не было нумароў. Таксама былі парушаныя ўсе тэрміны знаходжання ва Украіне. Аўтамабіль канфіскавалі ў выніку дасудовага расследавання "па факце падробкі афіцыйных дакументаў". Яго кошт ацэньваецца на 135 тысяч долараў.

Выданне адзначае, што цяпер беларускі грузавік дапаможа ўкраінскім байцам "больш эфектыўна змагацца з ворагам і наблізіць нашу перамогу".

Украіна і раней арыштоўвала маёмасць РБ, якая апынулася на яе тэрыторыі пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. Беларусь страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаенні ды шмат іншага. У Мінску раней прызнавалі "істотныя страты для эканомікі". Адказаць на гэта Украіне "сіметрычна" рэжым Аляксандра Лукашэнкі не можа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі