Украінскага нардэпа Шаўчэнку, які ездзіў да Лукашэнкі, падазраюць у дзяржздрадзе

Шаўчэнка на сустрэчы з Лукашэнкам

Шаўчэнка на сустрэчы з Лукашэнкам / прэс-служба Лукашэнкі

Служба бяспекі Украіны падазрае народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе прэс-служба ведамства. Доказы па справе збіралі СБУ, Дзяржаўнае бюро расследаванняў і офіс Генпракурора.

Як заяўляюць у СБУ, нардэп у Ютубе і Тэлеграме "масава распаўсюджваў фэйкі расійскай прапаганды" пра падзеі ва Украіне.

Таксама яму закідаюць, што ў 2020-2023 гадах Шаўчэнка ездзіў у Беларусь, дзе кантактаваў з кіраўніцтвам дзяржавы і наладжваў схемы "закупкі для падкантрольных яму кампаній электраэнергіі ды аміячных угнаенняў па заніжаным кошце". Потым афіляваныя з ім структуры прадавалі гэтую прадукцыю па завышаных цэнах, заяўляюць у СБУ.

Як расказвала Еўрарадыё, адзін з такіх візітаў адбыўся ў красавіку 2021 года. Тады Шаўчэнка ўваходзіў у партыю Зяленскага "Слуга народа". Візіт выклікаў вялікі скандал ва Украіне. Партыя заявіла, што не пасылала дэпутата ў Мінск. Пасля гэтага Шаўчэнка паведаміў, што ездзіў па асабістым запрашэнні Лукашэнкі.

Чыноўніку паведамілі, што яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, мера стрымання яшчэ абмяркоўваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі