Украінская разведка: у Беларусі негалосна дазволілі кантрабанду цыгарэт

Украінская разведка: у Беларусі негалосна дазволілі кантрабанду цыгарэт

У Беларусі негалосна дазволілі кантрабанду санкцыйных тавараў, заяўляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. Паведамляецца, што Памежнаму камітэту дадзена ўказанне не перашкаджаць вывазу кантрабандных цыгарэт праз межы з Польшчай, Літвой і Украінай. 

"Такое рашэнне звязана з рэзкім пагаршэннем фінансавай сітуацыі ў краіне з-за накладзеных на рэжым Лукашэнкі санкцый з боку краін Захаду", — перакананыя ва ўкраінскай разведцы.

Украінскі бок мяркуе, што такім чынам беларускі рэжым спадзяецца часткова панізіць дэфіцыт паступленняў у бюджэт краіны за кошт максімальнага стымулявання кантрабанды. 

 

"У першую чаргу — тытунёвых вырабаў мясцовых вытворцаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Падобным чынам, адзначаюць разведчыкі, Беларусь часткова зможа забяспечыць уласны рынак санкцыйнымі групамі тавараў, якія раней не дастаўляліся ў краіну. Гэта запчасткі для аўтамабіляў, гаспадарчыя тавары і іншае. 

Беларускі бок гэтую інфармацыю пакуль не каментаваў. Аднак вядома, што выяўленне кантрабандных беларускіх цыгарэт на межах з Літвой і Польшчай — звычайная з'ява ў апошні час. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі