Украінская выведка знайшла на востраве Змяіны ката

Ката эвакуявалі — цяпер ён у бяспецы. А вайскоўцы працягваюць размініраваць востраў Змяіны / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Ката эвакуявалі — цяпер ён у бяспецы. А вайскоўцы працягваюць размініраваць востраў Змяіны / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Украінскія выведнікі знайшлі на вызваленым востраве Змяіны ката і эвакуявалі яго на ўкраінскую тэрыторыю, расказалі ў Галоўным упраўленні выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Ката выведнікі выявілі ў рамках работ па даследаванні тэрыторыі і падземных ўмацаванняў вострава Змяіны. Цяпер выконваюцца інжынерныя працы па размініраванні.

"Выяўленыя і канфіскаваныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі праціўніка. У прыватнасці, сістэмы навядзення і кіравання, БПЛА Арлан-10, сістэмы ПЗРК, гранатамёты, агнямёты, стралковае ўзбраенне, журналы баявых дзеянняў, асабістыя дакументы вайскоўцаў РФ, электронныя носьбіты інфармацыі", — гаворыцца ў паведамленні ГУВ Мінабароны.

Замест расійскага трыкалора на востраве ўсталявалі ўкраінскі сцяг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі