Украінскі "Цэнтр грамадзянскіх свабод" не будзе адмаўляцца ад Нобелеўскай прэміі

Аляксандра Матвяйчук, кіраўніца "Цэнтра грамадзянскіх свабод" ва Украіне
Аляксандра Матвяйчук, кіраўніца "Цэнтра грамадзянскіх свабод" ва Украіне

Украінскі "Цэнтр грамадзянскіх свабод" не будзе адмаўляцца ад Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта завяіла кіраўніца праваабарончай арганізацыі Аляксандра Матвяйчук.

"Гэтая прэмія была прысуджаная не толькі нашай камандзе і людзям, якія ўсе гэтыя гады працавалі плячо да плячо побач з намі. Нобелеўская прэмія міру прысуджаная ўсім людзям ва Украіне, якія змагаюцца за свабоду ва ўсіх яе сэнсах", — сказала яна.

7 кастрычніка ЦГС разам з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і расійскім цэнтрам "Мемарыял" сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру. Гэта было надзвычай крытычна ўспрынята ва Украіне. Як напісаў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, тое, што прэмія прысуджаная прадстаўнікам дзвюх краінаў, якія напалі на трэцюю, гэта вельмі спецыфічнае разуменне слова "мір".

Уладзімір Зяленскі дагэтуль не павіншаваў "Цэнтр грамадзянскіх свабод" з прэміяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі