Украінскі патрыярх Філарэт узнагародзіў беларуса-святара
Сяргей Горбік атрымаў медаль разам з іншымі сябрамі грамадскага фармавання "Падольская Сеч".
Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт узнагародзіў чальцоў грамадскага фармавання "Падольская Сеч" медалямі "За ахвярнасць і любоў да Украіны", паведамляе сайт podolskisich.org.
Фармаванне стварылася яшчэ ў канцы сакавіка — пачатку красавіка 2014 года і пачало дапамагаць украінскім памежнікам. Яны не толькі збіралі матэрыяльную дапамогу, але і ўдзельнічалі ў баявых атрадах аховы межаў Украіны.
Сярод іншых узнагароду атрымаў кіраўнік прэс-цэнтра фармавання і капелан Сяргей Горбік, колішні ўдзельнік мінскай "Талакі".
Фота Сяргея Горбіка з сацыяльных сетак