Украінскі Славуціч, на мяжы з Беларуссю, занялі расійскія войскі

Славуціч 26 сакавіка 2022 года / ТГ-канал Кіеўскай АВА
Славуціч 26 сакавіка 2022 года / ТГ-канал Кіеўскай АВА

26 сакавіка расійскія войскі занялі горад Славуціч, які штурмавалі два дні, і які знаходзіцца на мяжы з Беларуссю. Акупанты выкралі мэра горада Юрыя Фамічова і захапілі мясцовую бальніцу, паведамляе Кіеўская абласная ваенная адміністрацыя.

На пратэст супраць расійскай агрэсіі выйшлі людзі з украінскімі сцягамі. Яны сабраліся на галоўнай плошчы і скандуюць "Славуціч — це Украіна". У адказ у людзей ляцяць светлашумавыя гранаты, чутныя стрэлы ў паветра.

Мясцовая гарадская рада Славуціча працягвае сваю працу, заяўляе кіраўнік Кіеўскай АВА Аляксандр Паўлюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі