Украінскі трэк: ці ёсць у Кіева стратэгія па Беларусі і якое месца там у дэмсіл
Максім Пляшко
Ва ўмовах вайны і актыўнасці варожых расійскіх і лукашэнкаўскіх спецслужбаў ва Украіне прытрымліваюцца пазіцыі “лепш “выціснуць” з краіны тысячу сумленных беларусаў, чым прапусціць аднаго агента КДБ-ФСБ”. Беларусы такі падыход лічаць дыскрымінацыйным, украінцы — апраўданым. І гэта пры тым, што беларускіх добраахвотнікаў украінцы лічаць героямі і разам з беларусамі ў цэнтры Кіева святкуюць 510-ю гадавіну перамогі пад Оршай…
Ці вызначыліся ва Украіне са стратэгіяй па Беларусі і якое месца ў гэтай стратэгіі займае полк Каліноўскага ды іншыя беларускія добраахвотнікі? Як ацэньвае змены ў ПКК і ці магчымае наладжванне стасункаў Кіева з Лукашэнкам? Як на беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны ўплываюць сучасныя трэнды вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.