Украінскія абаронцы "Азоўсталі" выконваюць нейкае рашэнне Кіева

Украінскія абаронцы "Азоўсталі" выконваюць нейкае рашэнне Кіева

Украінскія абаронцы "Азоўсталі" выконваюць нейкае рашэнне Кіева. Пра гэта ў відэазвароце заявіў камандзір палка "Азоў", Герой Украіны Дзяніс Пракапенка. "У мэтах захавання жыццяў увесь Марыупальскі гарнізон выконвае зацверджанае рашэнне вышэйшага ваеннага камандавання і спадзяецца на падтрымку ўкраінскага народа", — сказаў афіцэр. Што менавіта ён меў на ўвазе, невядома. Расійскія прапагандысты радасна пішуць, што ўкраінцы нібыта збіраюцца здавацца ў палон.

16 траўня Мінабароны РФ заявіла пра тое, што параненых з "Азоўсталі" вывязуць у бальніцы на тэрыторыі, якую кантралююць расіяне. Чакалася, што іх абмяняюць на расіян-ваеннапалонных. Украінскі бок гэта не пацвярджаў. Аднак будзе заява Уладзіміра Зяленскага.

Украінскія абароны Марыупаля трэці месяц трымаюць абарону ў акружэнні. Мяркуецца, што на "Азоўсталі" іх каля 1-2 тысяч чалавек. Сотні ўкраінскіх байцоў параненыя. Украінскі бок прадпрымаў намаганні, каб вывезці адтуль параненых, паколькі ў абаронцаў ужо не засталося медыкаментаў. Аднак Расія адхіліла прапанову Турцыі па ўкраінскіх абаронцах "Азоўсталі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі