Украінскія памежнікі не пусцілі з Беларусі 15 "блізкаўсходніх турыстаў"
Украінскія памежнікі не пусцілі 15 "турыстаў" з Блізкага Усходу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы.
Замежнікі прыляцелі ў Беларусь некалькі тыдняў таму і спачатку наведалі Гродзенскую вобласць. Потым яны з Мінска накіраваліся рэйсавым аўтобусам ва Украіну. Сцвярджалі, што падарожнічаюць для турызму, асабліва хочуць пабачыць Львоў.
Украінскія памежнікі не паверылі гэтай версіі і развярнулі "турыстаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.