Украінскую спявачку Джамалу абвясцілі ў вышук у Расіі
Джамала
МУС Расіі абвясціла ў вышук украінскую спявачку Джамалу. Звесткі пра гэта з'яівілся ў базе ведамства.
Яе вінавацяць у "распаўсюдзе фэйкаў пра расійскую армію" — так у Расіі характарызуюць усе паведамленні пра вайну супраць Украіны, якія адрозніваюцца ад афіцыйнай лініі.
Джамала мае крымска-татарскае паходжанне, яе песня "1944" — пераможца Еўрабачання 2016 года была прысвечаная дэпартацыі народа з Крыма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.