Улада Вялічку адпусцілі пад падпіску
Грамадскі актывіст Улад Вялічка, паплечнік Уладзіміра Мацкевіча, на волі. Цяпер ён пад падпіскай, допыты будуць працягнутыя пазней.
Як распавядала Еўрарадыё, у пастанове на ператрус дома ў Вялічкі было 17 (!) артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да шкоды нацыянальнай бяспецы.
Затрыманую сёння сацыёлага Таццяну Вадалажскую перавялі на Акрэсціна. Што з затрыманым метадолагам Уладзімірам Мацкевічам, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.