Уладальнікі больш як 1000 мінскіх кватэр адмаўляюцца ўсталёўваць вадамеры

У сувязі з адсутнасцю сістэм рэцыркуляцыі гарачай вады ўладальнікі 1016 мінскіх кватэр адмаўляюцца ўсталёўваць вадамеры. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведамілі ў ДВА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Праблема сапраўды існуе: жыхарам такіх кватэр, перш чым атрымаць гарачую ваду, трэба зліць пэўны аб'ём халоднай. Таму пры наяўнасці лічыльніка вады атрымліваюцца неабгрунтаваныя выдаткі па гарачай вадзе.

Спецыялісты нагадваюць, што яшчэ ў снежні 2008 года была прынятая пастанова Савета Міністраў № 1924. Паводле яе, у падобных выпадках прадугледжаная 10-адсоткавая зніжка па аплаце за падагрэў вады, паслугі цэнтралізаванага водазабеспячэння і каналізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі