Улады Афганістана паведамілі пра смерць лідара "Талібана"

Улады Афганістана паведамілі пра смерць лідара "Талібана"

Міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў афганскіх уладаў, паведамляюць пра смерць Мулы Ахтара Мансура. Як адзначае РБК, кіраўнік "Талібана" атрымаў цяжкае раненне, якое стала для яго смяротным.

Раней паведамлялася, што перастрэлка адбылася 2 снежня на сустрэчы афганскіх палявых камандзіраў у пакістанскім горадзе Квета. Спрэчкі перараслі ў сварку, якая скончылася перастрэлкай. Акрамя Мансура ў ёй загінулі яшчэ пяць палявых камандзіраў, дзясяткі баевікоў атрымалі раненні.

Прадстаўнікі талібаў абвяргаюць як звесткі аб раненні Мансура, так і сам факт сходу камандзіраў. Па іх слова, распаўсюд такіх звестак выгадны ўладам Афганістана, якія імкнуцца ўнесці раскол у шэрагі талібаў.

Не выключана, што пасля смерці лідара частка палявых камандзіраў "Талібана" можа прысягнуць "Ісламскай дзяржаве", супраць чаго выступала папярэдняе кіраўніцтва руху.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі