Улады Кітая дазволілі сем'ям мець траіх дзяцей

Улады Кітая дазволілі сем'ям мець траіх дзяцей

Улады Кітая дазволілі сем'ям мець траіх дзяцей, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Рашэнне аб змякчэнні палітыкі абмежавання нараджальнасці ўхваліла кіраўніцтва кампартыі. Прычынай яго прыняцця называецца жаданне затармазіць старэнне насельніцтва КНР. У ХХ стагоддзі краіна пакутавала ад празмерна высокай нараджальнасці, якая прыводзіла да масавай беднасці. Цяпер жа яна сутыкнуўся з тымі ж дэмаграфічнымі праблемамі, што ўсе развітыя краіны свету. Мяркуецца, што магчымасць мець траіх дзяцей у сем'ях выправіць сітуацыю і "захавае перавагі Кітая ў галіне чалавечых рэсурсаў".

З 1979 года ў КНР дазвалялася мець толькі адно дзіця ў сям'і (вяскоўцы маглі мець двух, калі першым дзіцём была дзяўчынка). Парушальнікам пагражалі вялізныя штрафы, звальненне з працы, прымусовыя аборты. У 2016-м улады дазволілі ўсім кітайскім сем'ям мець двух дзяцей. Гэта прывяло толькі да часовага ўсплёску нараджальнасці.

Паводле статыстыкі, калі ў 2016 годзе ў Кітаі нарадзілася 18 мільёнаў дзяцей, то ў 2020-м толькі 12 млн. Такога нізкага паказчыку не было з 1960-х гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі