Улады ліквідуюць праект пра гендар і нетрадыцыйную сексуальнасць MAKEOUT
Беларускія ўлады ліквідуюць праект пра гендар і нетрадыцыйную сексуальнасць MAKEOUT. Пра гэта ў сацсетках паведаміў яго сузаснавальнік Нік Анціпаў.
"Учора атрымаў ліст пра пачатак ліквідацыі ўстановы MAKEOUT у Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўстанова даўно не вядзе актыўнай дзейнасці, я чакаў, пакуль яны самі прыйдуць. Прыйшлі", — напісаў Анціпаў.
MAKEOUT — фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сексуальнасць. Сярод іншага ён прысвечаны абароне правоў ЛГБТК ды іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сексуальнай і гендарнай ідэнтычнасці.
Знішчэнне недзяржаўных грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў у Беларусі працягваецца з ліпеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.