Улады на 5 гадоў перадаюць бясплатна магілёўскі касцёл вернікам

Магілёўскі касцёл / svaboda.org
Магілёўскі касцёл / svaboda.org

Улады перадаюць вернікам касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве на пяць гадоў бясплатна, паведамляе catholic.by. Гаворка пра гэта ішла 7 кастрычніка на сустрэчы Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам.

Цяпер у магілёўскім касцёле ідзе рамонт сіламі парафіяльнай супольнасці.

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з Чырвоным касцёлам у Мінску, які ўлады забіраюць у вернікаў. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі