Улады называюць заніжаныя сумы магчымых страт ад заходніх санкцый
Улады называюць заніжаныя сумы магчымых страт ад заходніх санкцый. Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" кажа пра 250-300 млн долараў за год. "Гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная", — адзначае ён. Пры гэтым спасылаецца на ацэнкі нейкіх экспертаў. Ёсць экспертныя ацэнкі, што страты ад санкцый могуць быць, як мінімум, у 2-3 разы большыя. Да таго ж санкцыі пашыраюцца і ЕС, і ЗША.
Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што страты ад санкцый такія мізэрныя, што ён нават не даваў загад іх падлічыць. Атрымліваецца, што лічыць ужо пачалі.
Уладамі анансуецца пераарыентацыя паставак прадукцыі прадпрыемстваў, якія трапілі пад заходнія санкцыі, на рынкі Расіі, КНР, краін Афрыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.