Улады не дазваляюць тром каталіцкім святарам працягваць служэнне ў Беларусі

Улады не дазваляюць тром каталіцкім святарам працягваць служэнне ў Беларусі

Тром каталіцкім святарам з Польшчы не працягнулі дазвол на працяг пастырскага служэння ў Беларусі. Гэта вынікае з паведамлення мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаваным на партале catholic.by.

Паводле гэтай інфармацыі, дазвол не працягнулі настаяцелю парафіі святога Казіміра ў Магілёве айцу Раману Шульцу, настаяцелю парафіі Міхаіла Арханёла ў Івянцы айцу Леху Баханеку і настаяцелю парафіі найсвяцейшага Cэрца Ісуса і святога Хрыстафора ў Калодзішчах айцу Ежы Катоўскаму.

Мітрапаліт Кандрусевіч 11 ліпеня разам з епархіяльным вікарыем Магілёўскай вобласйі Аляксандрам Яшэўскім  сустрэўся з упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанідам Гулякам, каб высветліці прычыну адмовы і папрасіць перагледзіць рашэнне. Аднак канкрэтных прычынаў ім не назвалі і катэгарычна адмовіліся працягваць дазвол гэтых святароў на служэнне ў Беларусі.

Лідар беларускіх католікаў заклікаў вернікаў “ад усяго сэрца падзякаваць гэтым святарам” за іх адданую і ахвярную працу па адраджэнні касцёла і памаліцца аб дабраславенні “для іх далейшага служэння на славу Бога і для выкуплення людзей”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі