Улады пашыраюць базу "дармаедаў"
У Беларусі пашыраць базу "дармаедаў" / 1prof.by
У Беларусі пашыраць базу "дармаедаў", піша партал афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў. Яна павялічыцца за кошт мужчын.
Цяпер у спіс "працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы", не ўваходзяць маці і бацькі, якія не працуюць і выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, і шматдзетныя бацькі, у якія трое і больш дзяцей. Але ўжо з 1 снежня 2022 года ў гэтым спісе застануцца толькі мамы. Непрацуючыя шматдзетныя таты, як і тыя, у каго ёсць дзеці да 7 гадоў, трапяць у "дармаеды".
Таксама ў спіс "дармаедаў" могуць трапіць людзі, якія працуюць паводле дамоваў на аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, калі ў дамове не прапісаная сума ўзнагароджання.
А вось чальцы саветаў дырэктараў кампаній са спісу выкрасленыя. Але толькі пры ўмове, што яны атрымліваюць выплаты ад кампаній (верагодна, дывідэнды).
"База дармаедаў" у Беларусі абнаўляецца чатыры разы на год — кожныя тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.