Улады Турцыі пагражаюць паслаць войскі супраць пратэстоўцаў
Віцэ-прэм'ер Турцыі Бюлент Арынк заявіў у тэлеэфіры, што дзеянняў паліцыі недастаткова для таго, каб сцішыць пратэстоўцаў.
Па яго словах, якія перадае ВВС, улады выкарыстаюць войскі для задушэння пратэсту ў найбуйнейшых гарадах краіны — Стамбуле і Анкары.
Нагадаем, што дэманстрацыі і мітынгі ў розных гарадах Турцыі пачаліся пасля таго, як паліцыя 31 траўня жорстка разагнала дэманстрацыю абаронцаў стамбульскага парку Гезі. Выступы мясцовых жыхароў і эколагаў перараслі ў маніфестацыі супраць прэм'ер-міністра Эрдагана і "паўзучай ісламізацыі" краіны. Яе, на думку пратэстоўцаў, праводзіць кіруючая партыя.
Паводле афіцыйных звестак, не меней за чатыры чалавекі загінулі і каля 5 тысяч былі параненыя падчас акцый пратэсту.
Фота — ЕРА