Улады Украіны прасілі ў Францыі лічбавую карту Беларусі — Le Monde

"Дадатковы намёк Лукашэнку" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Дадатковы намёк Лукашэнку" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Улады Украіны прасілі ў Францыі лічбавую карту Беларусі, піша Le Monde са спасылкай на свае крыніцы. Выданне сцвярджае, што Парыж Кіеву адмовіў. Было заяўлена, што Францыя дапамагае ў абароне Украіны, але не хоча мець дачынення да аперацый на тэрыторыі іншых краін.

Навошта ўкраінцам згаданая карта? Відавочна, што для магчымых удараў па аб'ектах у РБ. Лічбавыя даныя дэталізуюць рэльеф мясцовасці, пералічваюць разнастайныя перашкоды на ёй. Гэтая інфармацыя дазваляе баявым самалётам ці беспілотнікам выконваць задачы на малой вышыні.

Лічбавыя карты ствараюцца з дапамогай спадарожнікаў. Іх рэгулярна абнаўляюць. Украіна звярталася з просьбай аб атрыманні такой карты Беларусі і да іншых краін NATO (таксама былі адмовы).

Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман мяркуе, што гэта яшчэ адно пацверджанне сур'ёзнага разгляду Кіевам магчымасці правядзення аперацый на тэрыторыі Беларусі. А яшчэ гэтая публікацыя — "дадатковы намёк Лукашэнку, які неаднаразова прыніжальна выказваўся пра Францыю і яе кіраўніцтва: у Парыжа ёсць у распараджэнні інструмент, які можа дапамагчы Кіеву ў ажыццяўленні ваенных аперацыі на тэрыторыі Беларусі". І ён у любы момант можа быць перададзены ўкраінцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі