Улады Варшавы не вядуць перамовы з Сяргеем Бульбай пра арэнду беларускага хаба

Сяргей Бульба

Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Улады Варшавы не вядуць перамовы з таварыствам "Беларускі Моладзевы Хаб" пра падаўжэнне арэнды памяшкання на Пляцы Канстытуцыі, 6. Пра гэта выданню заявілі ў дэпартаменце кіравання нерухомасцю Варшаўскага раёна "Сьрудмесьце".

"Перамовы могуць пачацца толькі пры ўмове, што яны пакінуць памяшканне", — цытуе reform.news словы прадстаўніка мясцовага самакіравання.

Перад гэтым актывіст Сяргей Бульба заявіў у сацсетках, што кіраваная ім ініцыятыва "Робім Разам" (вядомая таксама пад назвай як таварыства "Беларускі Моладзевы Хаб") вядзе перамовы з гарадскімі ўладамі Варшавы пра падаўжэнне дамовы арэнды.

Ён паведаміў, што тэрмін дзеяння ранейшай дамовы на арэнду скончыўся: "У цяперашні час вядуцца перамовы з гарадскімі ўладамі аб заключэнні новага дагавора. Уся неабходная дакументацыя для падаўжэння арэнды была пададзеная своечасова".

У затрымках у падаўжэнні дамовы Бульба звінаваціў ананімных нядобразычліўцаў, якія пішуць скаргі гарадскім уладам з надуманымі прэтэнзіямі.

Як паведамлялася раней, дамова на арэнду памяшкання скончылася ў канцы лістапада. 1 снежня Бульба з паплечнікамі мусілі пакінуць памяшканне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі