Уладзімір Арлоў наведаў галадоўнікаў і заклікаў іх спыніць акцыю

Галадоўнікаў у падтрымку Мікалая Аўтуховіча сёння наведаў Уладзімір Арлоў.
Як паведаміў Еўрарадыё моладзевы актывіст Яўген Скрабец, пісьменнік угаворваў іх спыніць галадоўку, аднак ніхто з яе удзельнікаў не згадзіўся:

Яўген Скрабец: “Сёння да нас прыходзіў Уладзімір Арлоў, раздаваў свае кніжкі, падтрымаў, але далучыўся да слоў Івонкі Сурвілы — заклікаў нас спыніць галадоўку. Мы адмовіліся, сказалі, што пакуль яшчэ паваюем”.

Галадоўнікаў у сядзібе партыі БНФ увесь час наведваюць паплечнікі, каб падбадзёрыць ды параіцца. Усяго галадаюць ужо 29 чалавек, з іх 6 знаходзяцца ўвесь час на ўправе БНФ. Усе удзельнікі адчуваюць сябе нармальна.

У бліжэйшы час ніхто з іх спыняць галадоўку не збіраецца. Сёння да іх далучыцца актывістка Маладога Фронту Кацярына Салаўёва, якая ўчора выказала такое жаданне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі