Уладзімір Грыдзюшка пакідае пасаду гендырэктара Вялікага тэатра Беларусі

Уладзімір Грыдзюшка пакідае пасаду гендырэктара Вялікага тэатра Беларусі

Уладзімір Грыдзюшка пакідае пасаду гендырэктара Вялікага тэатра Беларусі. "У сувязі з заканчэннем працоўнага кантракту",напісаў ён у заяве, змешчанай на сайце ўстановы.

Уладзіміру Грыдзюшку 61 год. Гендырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету ён быў прызначаны ў лістападзе 2009-га, а да таго часу працаваў намеснікам міністра культуры.

Пад кіраўніцтвам Грыдзюшкі было здзейснена больш за 60 пастановак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі