Уладзімір Макей абмяркуе з прэзідэнтам Латвіі адносіны Беларусі з Еўрасаюзам
Уладзімір Макей абмяркуе з прэзідэнтам Латвіі Раймандсам Веёнісам адносіны Беларусі з Еўрасаюзам. Міністр замежных спраў нашай краіны будзе знаходзіцца ў Латвіі з рабочым візітам 6-7 ліпеня.
Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, таксама запланаваны перамовы Макея з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, з прэм’ер-міністрам Марысам Кучынскісам. Будзе разгледжаны "ўвесь спектр пытанняў развіцця беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай, гуманітарнай галінах".