Уладзімір Макей сёння наведвае Брусэль

Аб тым, што на сустрэчу запрошаны міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, стала вядома на мінулым тыдні.

"Гэты візіт адбудзецца па запрашэнню высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісара па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле", - растлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве. Плануецца, што удзельнікі сустрэчы абмяняюцца думкамі аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства", а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да трэцяга саміту, які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада. Уладзімір Макей мяркуе сустрэцца з кіраўніцтвам еўраструктур, кіраўнікамі дэлегацый шэрага краін - членаў ЕС і дзяржаў-партнёраў.

Нагадаем таксама, што магчымасць наведваць краіны ЕС кіраўнік беларускага МЗС атрымаў толькі месяц таму. Да гэтага ён знаходзіўся ў так званым “чорным спісе” беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі